Дзеянні Расеі ў 2010-х папулярызавалі азначэнне «гібрыдная вайна». У другой палове 2020-х еўрапейцы ўсё больш схіляюцца да таго, што Расея перайшла ад гібрыдных атак да непрыкрытых кінетычных. І гэта праблема не толькі для краінаў NATO, але і для Беларусі, якая ўжо стала пляцоўкай для нападаў на Украіну і крыніцай пагрозаў суседзям з Еўразвязу.