Gistoryi

«Размовы беларусаў пра сваё». Алесь Кіркевіч – пра свой новы праект на «Белсаце» «А хто там ідзе?..»

Павел Усаў, Віталь Цыганкоў, Аляксандр Кныровіч і Алесь Кіркевіч падчас здымак праграмы «А хто там ідзе?». Варшава, Польшча. 13 верасня 2026 года. Фота: Рауль Дзюк / Белсат
Павел Усаў, Віталь Цыганкоў, Аляксандр Кныровіч і Алесь Кіркевіч падчас здымак праграмы «А хто там ідзе?». Варшава, Польшча. 13 верасня 2026 года. Фота: Рауль Дзюк / Белсат

«А хто там ідзе?..» – так называецца новая дыскусійная праграма на «Белсаце», прэм'ера якой адбудзецца 20 верасня. Круглы празрысты стол, за ім – тры ўдзельнікі, якія пачынаюць спрачацца пра… «харошых рускіх». Хто гэта і як да іх ставіцца? Такая тэма першага выпуску. А нашая размова перад прэмʼерай – са стваральнікам і вядоўцам праграмы Алесем Кіркевічам.