Vajna

Пасмяротны праклён Грэяма. Якія санкцыі супраць Расеі прыняў Кангрэс ЗША

Будынак Капітолію
Будынак Капітолію ў Вашынгтоне, ЗША. 9 сакавіка 2026 года. Фота: Deposit / East News

Мытныя тарыфы да 100 % для найбуйнейшых пакупнікоў расейскіх нафты і газу, санкцыі супраць банкаў, чыноўнікаў і «ценявога флоту» – Кангрэс ЗША прыняў закон, які амаль паўтара года прасоўваў сенатар-рэспубліканец Ліндзі Грэям. Сам ён да галасавання не дажыў. Першапачаткова Грэям прапаноўваў яшчэ больш жорсткі варыянт – мытныя тарыфы на 500 % для краінаў, якія працягваюць купляць расейскія энерганосьбіты. «Белсат» расказвае, што засталося ад гэтай ідэі, чаму закону так доўга не маглі прыняць і ці падпіша яго Доналд Трамп.