Merkavanni

Беларуская статыстычная магія

Гандлёвы цэнтр Galleria Minsk і гасцініца DoubleTree by Hilton у цэнтры Менску летам 2026 года. Фота: LookByMedia
Гандлёвы цэнтр Galleria Minsk і гасцініца DoubleTree by Hilton у цэнтры Менску летам 2026 года. Фота: LookByMedia

Расце дабрабыт, пухнуць гаманцы грамадзянаў, а ад магчымасцяў заробку, які дасягнуў завоблачных вышыняў, проста разбягаюцца вочы і кружыцца галава ў прыемнай эйфарыі. Ці жарт: сярэдні заробак за ліпень склаў 3172 рублі, або 1035 паўнаважкіх амерыканскіх долараў! Калі такое было? Ды ніколі! Залаты век надышоў у Беларусі, абы не сурочыць.