Naviny

Цяжкахворую заяўніцу на прытулак з Беларусі вызвалілі з турмы ў ЗША

img
Кацярына Бартко перанесла анкалагічную аперацыю і цяпер перабывае ў іміграцыйнай турме ў ЗША. Фота: Дзмітрый Шышоў

Жанчына хварэла на рак шчытападобнай залозы і цяпер залежыць ад лекаў, але ў амерыканскім ізалятары ёй не заўсёды выдавалі неабходныя прэпараты, што за тры месяцы прывяло да пагаршэння стану здароўя. Таму яе направілі ў больніцу, адкуль яна паедзе да свайго партнёра пры ўмове выкарыстання GPS-маніторынгу.