Naviny

«Маме казалі, што будуць заціскаць пальцы дзвярыма». Дэлегата КР Каравулава спрабаваў завербаваць КДБ і цяпер тэрарызуе ягоную сям'ю

Дэлегат КР ад фракцыі Наступ Яўген Каравулаў падчас паездкі ў ЗША
Дэлегат КР ад фракцыі Наступ Яўген Каравулаў падчас паездкі ў ЗША. Фота: JauhienKaraulau/Facebook

Дэлегат Каардынацыйнай рады, былы часова выконваючы абавязкі сакратара Яўген Каравулаў распавёў, што КДБ прапанавала яму супрацу, а пасля пачало ціснуць на ягоную сямʼю, якая знаходзіцца ў Беларусі.