Kamentar

Класкоўскі: 25 вызваленых – прамежкавая дамоўленасць, але вада камень точыць

Заснавальнік Symbal.by Павел Белавус у ліку вызваленых і дэпартаваных
Заснавальнік Symbal.by Павел Белавус у ліку вызваленых і дэпартаваных. Вільня, Літва. 16 верасня 2026 года. Фота: Белсат

Лукашэнка не вызваліў дзвюх соцень палітвязняў, як чакалася. Але са словаў спецыяльнага пасланніка прэзідэнта Злучаных Штатаў Джона Коўла вынікае, што працэс перамоваў і вызвалення будзе працягвацца. Нават калі Лукашэнка набярэ новых зняволеных. Палітычны аглядальнік інфармацыйнага агенцтва «Позірк» Аляксандр Класкоўскі выказаў «Белсату» некаторы, хай і моцна стрыманы, аптымізм наконт дзеянняў Вашынгтону і вынікаў для Беларусі.