Naviny

РФ знішчыла склад з рэквізітам заснаванай Зяленскім студыі «Квартал 95» і фонду з гуманітарнай дапамогай ягонай жонкі

Ратавальнікі ДСНС Украіны тушаць пажар на складзе студыі «Квартал95» пасля атакі расейскага беспілотніка
Ратавальнікі ДСНС Украіны тушаць пажар на складзе студыі «Квартал95» пасля атакі расейскага беспілотніка, Кіеў, Украіна. 16 верасня 2026 года. Фота: dsns_kyiv\Telegram

Падчас адной з апошніх атак Расеі па Кіеву дроны знішчылі склады студыі «Квартал 95», дзе захоўваліся рэквізіт і касцюмы, а таксама фонду першай лэдзі, Алены Зяленскай, які збіраў гуманітарную дапамогу.