Naviny

На волю маглі выйсці болей людзей. Сваякам некаторых палітвязняў напярэдадні казалі прыехаць іх забраць

Адна з вызваленых і вывезеных у Літву палітзняволеных тэлефануе блізкім
Адна з вызваленых і вывезеных у Літву палітзняволеных тэлефануе блізкім, Вільня, Літва. 16 верасня 2026 года. Фота: Белсат

Перад апошнім вызваленнем палітвязняў некаторым сем'ям тэлефанавалі, верагодна, з адміністрацыяў калоніяў і казалі прыехаць забіраць сваіх родных раніцай 16 верасня. Аднак пра тое, каб яшчэ нехта, акрамя вывезеных у Літву, выйшаў з-за кратаў, невядома.