Палітвязні, вызваленыя з беларускіх турмаў, прыехалі ў Вільню. Іх сустракала лідарка беларускіх дэмакратычных сілаў Святлана Ціханоўская, былыя палітвязні, журналісты і родныя і проста неабыякавыя беларусы. У выніку перамоваў дэлегацыі ЗША з афіцыйным Менскам 16 верасня вызваленыя і вывезеныя ў Літву 25 палітвязняў.