рэпартаж

«Кніга, якую можна чытаць усё жыццё». Альгерд Бахарэвіч прэзентаваў у Варшаве пераклад на польскую мову «Сабакаў Еўропы»

Прэзентацыя польскага перакладу раману Альгерда Бахарэвіча «Сабакі Еўропы» у кавярні Wrzenie świata. Варшава, Польшча. 15 верасня 2026 года. Фота: Рауль Дзюк / Белсат
Прэзентацыя польскага перакладу раману Альгерда Бахарэвіча «Сабакі Еўропы» у кавярні Wrzenie świata. Варшава, Польшча. 15 верасня 2026 года. Фота: Рауль Дзюк / Белсат

15 верасня пісьменнік Альгерд Бахарэвіч прэзентаваў у Варшаве пераклад на польскую мову свайго самага вядомага рамана «Сабакі Еўропы». «Psy Europy» выйшлі ў прэстыжным выдавецтве «Wydawnictwo Literackie» ў перакладзе Яанны Бэрнатовіч, якая таксама ўзяла ўдзел у прэзентацыі. «Белсат» пабываў на імпрэзе і дзеліцца важнымі, на ягоны погляд, момантамі.