Naviny

Святлана Ціханоўская: Перамовы пра вызваленне людзей ідуць цяжка

img
Святлана Ціханоўская падчас падрыхтоўкі да прыбыцця вызваленых палітвязняў у Вільню, Літва. 18 снежня 2025 года. Фота: tsikhanouskaya \ Telegram

Лідарка дэмакратычных сілаў Беларусі Святлана Ціханоўская запісала відэазварот у сувязі з вызваленнем 25 палітзняволеных. У ім яна адзначыла, што перамовы пра вызваленне людзей ідуць цяжка, але гэтую працу нельга спыняць.