Naviny

Вызвалілі журналіста Кірыла Пазняка і ягоную дачку Яніну

Кірыл Пазняк і Яніна Пазняк
Кірыл Пазняк і Яніна Пазняк. Калаж: «Белсат»

Вызвалілі беларускага журналіста Кірыла Пазняка і ягоную дачку Яніну Пазняк. Іх затрымалі разам у верасні 2025 года ў дзень, калі YouTube-канал «Платформа 375» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем». Кірыла Пазняка асудзілі на тры з паловай гады калоніі, тэрмін ягонай дачкі публічна не паведамляўся.