Беларусы за мяжой гучна і шмат гавораць пра цяжкасці з легалізацыяй, пратэрмінаваныя пашпарты, палітычныя праблемы, але маўчаць пра боль ад страты блізкіх на радзіме і немагчымасць развітацца з імі. У той час як гэта становіцца ўжо «не горам асобнага чалавека, а сацыяльнай ранай». Распачаць размову на гэтую тэму вырашыў беларус Данііл Шэйка праз выставу «Пахаванне.MP4. Страта і жалоба ў палітычнай эміграцыі», якую адкрыў у Познані 15 верасня.
Gistoryi
На ручніку замест арнаменту – спасылка на сустрэчу ў Zoom. У Познані адкрылася выстава пра жалобу ў эміграцыі