Kamentar

Цыганкоў пра перамовы з ЗША: Лукашэнка «запрасіў занадта шмат»

Пасольства ЗША ў Беларусі
Пасольства ЗША ў Беларусі. Менск, 24 лютага 2020 года. Фота: Homoatrox / Wikimedia Commons

Падчас новага раўнду перамоваў з амерыканскай дэлегацыяй Аляксандр Лукашэнка адразу абраў даволі агрэсіўны тон, адмаўляючы існаванне палітвязняў у Беларусі. Пры гэтым спыніць рэпрэсіі ён не гатовы, бо баіцца, што нават абмежаваная лібералізацыя можа прывесці да паўтарэння падзеяў 2020 года. Пра гэта ў эфіры «Студыі «Белсату» заявіў палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў.