Амерыканскія інвестыцыі, перамовы наконт бяспекі, а ў перспектыве – сустрэча Трампа з Лукашэнкам. Такі план прапаноўвае Quincy Institute – вашынгтонскі аналітычны цэнтр, які выступае за больш стрыманую замежную палітыку ЗША і развязанне канфліктаў найперш дыпламатычным шляхам. Там мяркуюць, што ізаляцыя Беларусі толькі ўзмацніла яе залежнасць ад Расеі. «Белсат» паглядзеў, што менавіта пішуць амерыканскія эксперты і якія з гэтых ідэяў ужо пераклікаюцца з дзеяннямі адміністрацыі Трампа.
Analityka
Ад палітвязняў – да сустрэчы Трампа з Лукашэнкам. Амерыканскі аналітычны цэнтр прапаноўвае новую стратэгію ЗША ў дачыненні Беларусі