Analityka

«Свята ўсіх беларусаў»: як прапаганда рыхтуецца да Дня народнага адзінства

img
Пазалетась да Дня народнага адзінства Менск загарнулі ў чырвона-зялёныя колеры з адлівам плаціны. Менск, Беларусь. 12 верасня 2024 года. Фота: 1prof.by

17 верасня 1939 года – максімальна супярэчная для беларусаў дата: напад СССР на Польшчу прывёў не толькі да аб’яднання Беларусі, але і да савецкіх рэпрэсіяў на захадзе краіны. Так і не стаўшы святам у Савецкім Саюзе, пяць гадоў таму гэты дзень атрымаў такі статус у незалежнай Беларусі. «Белсат» вывучыў, што сёлета пра яго загадвае казаць дзяржаўная прапаганда і навошта.