Merkavanni

Бо часта страшнейшы не чужы, а свой

img
Жанчына з завязанымі вачыма. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: magnific.com

Аднойчы алгарытмы сацсетак прынеслі мне жудаснае сваёй актуальнасцю відэа – на ім жанчына прасіла мужа, каб ён не забіваў яе і дзяцей, калі больш не захоча быць з ёй разам. «Проста сыходзь, калі ласка. Я адпушчу цябе, і, калі ты захочаш, спакойна аддам дзяцей. Але не забівай нас, калі ласка».