КНДР 16 верасня папярэдзіла ЗША і Паўднёвую Карэю пра магчымасць ядравага адказу на іх дзеянні. Што адбудзецца, калі Паўночная Карэя ўжыве ядравую зброю, але не нанясе масіраванага ўдару па гарадах ЗША і Паўднёвай Карэі? Напрыклад, узарве адну ядравую боегалоўку пад вадой і патопіць паўднёвакарэйскі вайсковы карабель. Ці павінны Злучаныя Штаты адказваць з выкарыстаннем ядравай зброі? А калі не – ці не падумае Пхеньян, што можа нанесці другі ўдар? Менавіта такі сцэнар разыгралі эксперты Atlantic Council разам з больш як ста вайскоўцамі, чыноўнікамі і спецыялістамі з сямі краінаў. Яны паспрабавалі высветліць, ці можна спыніць канфлікт пасля першага абмежаванага ўжывання ядравай зброі, – ці першы выбух пацягне за сабою наступныя. «Белсат» вывучыў даклад і распавядае, як праходзіла гэтая змадэляваная вайна з КНДР.
Vajna
Ад выбуху пад вадою да пагрозы ЗША. Як можа развівацца ядравая вайна з КНДР