Naviny

«Найгрубейшая праява цэнзуры». Мініфарм рэкамендаваў не глядзець YouTube, бо той ізноў заблакаваў акаўнты дзяржаўных СМІ

Лагатып аплікацыі YouTube на экране тэлефона
Лагатып аплікацыі YouTube на экране тэлефона. Здымак носіць ілюстрацыйны характар. Фота: greenwish, pexels.com

Міністэрства інфармацыі Беларусі рэкамендуе грамадзянам «аддаваць перавагу нацыянальным відэаплатформам» праз «інфармацыйную сегрэгацыю». Напярэдадні YouTube заблакаваў адзін з каналаў дзяржаўнага СТВ проста падчас жывога эфіру.