Новы візіт спецпасланніка прэзідэнта ЗША ў справе Беларусі Джона Коўла ў Менск можа скончыцца вызваленнем сотняў палітвязняў, аднак у той жа час зрабіцца апошняй ці перадапошняй паездкай Коўла ў Беларусь. Чаго чакаць ад цяперашняга візіту і ці спыніцца дыялог Беларусі з ЗША, паразважаў у эфіры «Белсату» палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў.