Акруговая пракуратура Варшавы кантралюе расследаванне справы аб маёмаснай шкодзе ў буйным памеры на TVP (Telewizja Polska – Польскае тэлебачанне). Падазраваныя – Кшыштаф М. і Шыман П., ІТ-спецыялісты, якія раней супрацоўнічалі з тэлеканалам «Белсат». Яны нібыта падпісвалі, сярод іншага, дамовы на фіктыўныя ІТ-паслугі і завышалі іх кошт. Страты ацэньваюцца на мільёны злотых, паведамляе TVP.