Naviny

Папа Леў XIV прызначыў новага кіраўніка грэка-каталікоў у Беларусі

Лявонцій Тумоўскі. Фота: Хрысціянская візія: Не вайне! / Telegram
Лявонцій Тумоўскі. Фота: Хрысціянская візія: Не вайне! / Telegram

Папа Рымскі Леў XIV прызначыў новага апостальскага адміністратара для грэка-каталікоў у Беларусі. Ім стаўся беларус, айцец Лявонцій Тумоўскі, які замяніў архімандрыта Сергія Гаека, чыё прашэнне пра адстаўку ў сувязі з дасягненнем вызначанага веку Ватыкан задаволіў 14 верасня.