Naviny

Джон Коўл прыбыў у Вільню і сустрэўся з міністрам замежных справаў Літвы

Джон Коўл і Кястуціс Будрыс. Фота: МЗС Літвы
Джон Коўл і Кястуціс Будрыс. Фота: МЗС Літвы

Спецыяльны пасланнік прэзідэнта ЗША Доналда Трампа ў справе Беларусі Джон Коўл у панядзелак прыбыў з візітам у Літву і сустрэўся з міністрам замежных справаў краіны Кястуцісам Будрысам. Бакі абмеркавалі намаганні амерыканскай адміністрацыі дзеля вызвалення палітвязняў, сітуацыю з бяспекай у рэгіёне і дзеянні беларускага рэжыму супраць Літвы і суседніх дзяржаваў.