Naviny

На Меншчыне адпрацуюць барацьбу з дыверсантамі і ўвядзенне ваеннага становішча

Падчас вучэнняў з удзелам тэрытарыяльнай абароны ў Маларыцкім раёне. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Министерство обороны Республики Беларусь / Telegram
Падчас вучэнняў з удзелам тэрытарыяльнай абароны ў Маларыцкім раёне. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Министерство обороны Республики Беларусь / Telegram

З 14 да 16 верасня на завяршальным этапе навучальнага збору тэрытарыяльных войскаў Чэрвеньскага і Бярэзінскага раёнаў Менскай вобласці пройдзе камандна-штабное вучэнне. Асаблівую ўвагу падчас яго нададуць узаемадзеянню тэрытарыяльных войскаў з міліцыяй, унутранымі войскамі і атрадамі народнага апалчэння.