Kamentar

«Улады не саспелі». Коўлу не ўдасца дамагчыся спынення рэпрэсіяў у Беларусі, уважае Карбалевіч

img
Джон Коўл у амбасадзе ЗША ў Вільні, Літва. 11 верасня 2025 года. Фота: LookByMedia

Прадстаўнік ЗША Джон Коўл ужо заўтра, 15 верасня, мае прыехаць у Менск. Чакаецца, што будзе вызваленая новая група палітвязняў. Але глабальнага выніку – спынення рэпрэсіяў – амерыканскі перамоўнік не даб'ецца, сказаў у эфіры «Белсату» аналітык Валер Карбалевіч.