Naviny

Расея атакавала АЗС каля пункту пропуску «Ягадын» на ўкраінска-польскай мяжы

Вынік расейскай атакі на АЗС каля пункту пропуску «Ягадын» на ўкраінска-польскай мяжы. Фота: unn.ua
Вынік расейскай атакі на АЗС каля пункту пропуску «Ягадын» на ўкраінска-польскай мяжы. Фота: unn.ua

Расейскія беспілотнікі атакавалі ваколіцы міжнароднага пункту пропуску «Ягадын – Дарогуск» на ўкраінска-польскай мяжы. Паводле папярэдняй інфармацыі, удар прыйшоўся па аўтазапраўцы, пасля чаго там пачаўся моцны пажар.