Naviny

Пад Менскам ёсць прыгожы сад, дзе можна бясплатна пасмакаваць яблыкі

Сад менскага абласнога клінічнага шпіталю інвалідаў ВАВ у аграгарадку Лясны
Сад менскага абласнога клінічнага шпіталю інвалідаў ВАВ у аграгарадку Лясны. Верасень 2026 года. Фота: pristalica.by

У менскага абласнога клінічнага шпіталю інвалідаў Вялікай Айчынай вайны імя Машэрава, які месціцца ў аграгарадку Лясны каля Бараўлянаў, ёсць свой вялікі яблыневы сад. Цяпер, калі дрэвы яшчэ плоданосяць і на дварэ мяккая ранняя восень, гэта асабліва прыгожае месца для прагулак. А яшчэ там дазволена есці яблыкі.