Naviny

Чакайце рэзкага пацяплення на выходныя. Сіноптыкі распавялі, калі да беларусаў прыйдзе бабіна лета

Мужчына едзе па веладарожцы
Мужчына едзе па веладарожцы. Здымак носіць ілюстрацыйны характар. Фота: lookby.media

Сярэдзіна верасня абяцае пераход працягваць плаўны пераход з лета ў восень. Паводле прагнозаў сіноптыкаў, у Беларусі на наступным тыдні не будзе анамальнай спякоты – нават з дажджамі і моцным ветрам у пачатку тыдня, але пад канец прыйдзе яшчэ адно рэзкае пацяпленне. Верагодна, тады можна чакаць бабіна лета, распавёў у эфіры дзяржканалу АНТ Дзмітрый Рабаў.