Naviny

Школы ў анкетах пачалі запытваць у бацькоў звесткі іхных сужыцеляў. Што кажуць настаўнік і праваабаронца

Школа на вуліцы Фабрычнай у Менску. Фота носіць ілюстрацыйны характар. Фота: Белсат
Школа на вуліцы Фабрычнай у Менску. Фота носіць ілюстрацыйны характар. Фота: Белсат

У гэтым навучальным годзе школы пачалі збіраць у вучняў інфармацыю пра пазашлюбных партнёраў (сужыцеляў) іхных бацькоў. Такія пытанні з'явіліся ў анкетах, якія звычайна просяць запоўніць настаўнікі, паведамілі «Еўрарадыё» чытачы і пацвердзілі настаўнікі.