Gistoryi

«Мне прапаноўвалі „падзяліцца грашыма“ – прасілі мільён еўраў». Жэрар – пра суд, абвінавачанні ў карупцыі і ўкраінскі СІЗА

Беларускі добраахвотнік Аляксандр Красоўскі (Жэрар)
Беларускі добраахвотнік Аляксандр Красоўскі (Жэрар). Скрыншот відэа: Белсат DOC.

У панядзелак, 14 верасня, мусіла скончыцца следства па справе Жэрара – беларускага добраахвотніка ва Украіне Аляксандра Красоўскага, якога затрымалі ў сакавіку 2026 года. Мужчына падпісаў новы кантракт і разлічваў, што з яго здымуць абмежаванні, але даведаўся, што ў справе рыхтуецца абвінаваўчая частка. Мы паразмаўлялі з байцом пра знойдзеныя ў ягоным доме сотні тысяч еўраў, боепрыпасы, пра ход справы і пра прэтэнзіі, якія гучалі ад іншых добраахвотнікаў.