Analityka

«Паслухмянасць» праз страх дэпартацыі. Як беларускім прадпрыемствам прапануюць працаўнікоў з Непалу і Пакістану

Працоўны мігрант з Узбекістану
Працоўны мігрант з Узбекістану ў гаспадарцы «За Радзіму». Глыбоцкі раён Віцебскай вобласці. Фота: БелТА

Прыватная кампанія прапануе беларускім прадпрыемствам прывозіць працаўнікоў з Непалу, Пакістану і яшчэ шасці краінаў, абяцаючы ўзяць на сябе іх пошук, легалізацыю і суправаджэнне. У камерцыйных прапановах патэнцыйных працаўнікоў з Паўднёвай Азіі апісваюць як фізічна вынослівых, гатовых да цяжкай працы і перапрацовак, а іх «юрыдычную паслухмянасць» тлумачаць страхам дэпартацыі. Дакументы кампаніі «Станапрынт Інтэрнэшнл» апублікаваў BELPOL.