Naviny

З навучэнцамі каледжу ў Нароўлі правялі відэастрым з калоніі для рэцыдывістаў

Відэастрым з калоніі
Відэастрым з папраўчай калоніі № 20 у Мазыры для навучэнцаў Нараўлянскага дзяржаўнага каледжу. Фота: narovlya.by

У Нараўлянскім дзяржаўным каледжы 10 верасня правялі «прафілактычны» відэастрым з Мазырскай папраўчай калоніі № 20 для рэцыдывістаў, паведамляюць MAYDAY.TEAM і сайт narovlya.by.