Работнікі КДБ спрабуюць вербаваць былых палітвязняў пасля іхнага вызвалення, прапаноўваючы збіраць інфармацыю пра іншых людзей і выконваць заданні сілавікоў. У выпадку адмовы ім могуць пагражаць новымі крымінальнымі справамі. Праваабарончы цэнтр «Вясна» распавёў пра некалькі такіх выпадкаў і папрасіў юрыстку ацаніць гэтую практыку.