Kamentar

«Вялікая ўгода не заключаецца з пасланнікам»: Тышкевіч – пра тое, чаго чакаць ад прыезду Коўла

Прадстаўнік Доналда Трампа Джон Коўл прыязджае ў амбасаду ЗША ў Вільні, Літва. 11 верасня 2025 года. Архіўны здымак. Фота: Белсат
Прадстаўнік Доналда Трампа Джон Коўл прыязджае ў амбасаду ЗША ў Вільні, Літва. 11 верасня 2025 года. Архіўны здымак. Фота: Белсат

Вялікай угоды паміж Менскам і Вашынгтонам падчас чарговага прыезду амерыканскага пасланніка чакаць не варта, мяркуе палітычны аналітык Ігар Тышкевіч. Затое на стале, на ягоную думку, можа з'явіцца іншая камбінацыя – значна больш канкрэтная і выгадная адразу некалькім бакам.