У лесе пад Горадняй знайшлі баравік вагой 1,7 кг. Грыб амаль цалкам заняў вядро, але, нягледзячы на памеры, аказаўся здаровым і нечарвівым. Гэта ўжо не першы баравік-гігант, знойдзены ў Беларусі за апошнія тыдні. Незвычайны грыб трапіўся жыхару Гарадзенскай вобласці ў лясах у раёне Рыбніцы пад Горадняй. Сваёй знаходкай ён падзяліўся з парталам Newgrodno.by.
Naviny
Амаль два кілаграмы. Пад Горадняй знайшлі гіганцкі баравік