Naviny

Кіраўнік ГУР: у Беларусі зноў працуюць рэтранслятары для расейскіх дронаў

Алег Івашчанка
Кіраўнік Галоўнага ўпраўлення выведкі Міністэрства абароны Украіны Алег Івашчанка. Фота: прэс-служба Уладзіміра Зяленскага

Расея аднавіла выкарыстанне часткі рэтранслятараў на тэрыторыі Беларусі, якія дапамагаюць падтрымліваць сувязь з беспілотнікамі. Украінская выведка выявіла шэсць такіх аб’ектаў у Беларусі. Пра гэта начальнік Галоўнага ўпраўлення выведкі Мінабароны Украіны Алег Івашчанка распавёў у інтэрв’ю The Times.