Спецыяльны пасланнік прэзідэнта ЗША ў справе Беларусі Джон Коўл павінен прыехаць у Беларусь 15 верасня. Пра гэта 11 верасня заявіў Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытанне пра перспектывы «вялікай угоды» з Вашынгтонам. Раней крыніцы «Белсату» паведамлялі, што падчас новага візіту амерыканскага прадстаўніка могуць вызваліць каля 200 палітвязняў.
Naviny
Лукашэнка: Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня