Gistoryi

«Беларусь, найхутчэй, будзе ўцягнутая ў крызіс паміж Расеяй і NATO» – прафесарка Маастрыхцкага ўніверсітэту

Жаўнеры 45-й нямецкай бранятанкавай брыгады (Panzerbrigade 45) бундэсвэру на ўрачыстай пераклічцы ў Вільні. NATO ўмацоўвае ўсходні фланг у якасці сродку стрымлівання агрэсіўнай Расеі. Літва, 22 траўня 2025 года. Фота: Паўлюс Пелецкіс / Getty Images

Беларусь улічваецца ў ваенных сцэнарах магчымага ядравага канфлікту і пры сур’ёзным крызісе паміж Расеяй і NATO, хутчэй за ўсё, яна будзе ў яго ўцягнутая, мяркуе прафесарка аналізу замежнай палітыкі і трансатлантычных дачыненняў Маастрыхцкага ўніверсітэту Рабэрта Хаар. Гэтую думку яна выказала ў інтэрв’ю «Белсату» ў дзень 25-й гадавіны тэрактаў 11 верасня ў ЗША.