Колькасць палітвязняў у Беларусі зноў павялічылася, іх цяпер 902 чалавекі. Гэтая лічба расце кожны месяц, пачынаючы з сакавіка, калі было апошняе масавае вызваленне палітвязняў. Аднак самае жахлівае ў тым, што рэпрэсіі не толькі не зніклі, яны змянілі форму. Пакуль некаторыя адвакаты рэжыму заяўляюць нам, што рэпрэсіі зніжаюцца, яны, наадварот, становяцца больш сістэмнымі і глыбокімі. Гайкі цяпер заціскаюцца ўжо не толькі для патэнцыйна нелаяльных грамадзянаў, а для самых звычайных апалітычных беларусаў. І робіцца гэта па ўсіх кірунках.
Merkavanni
Рэпрэсіі не змяншаюцца. Яны ідуць углыб і становяцца сістэмнымі