Naviny

Лукашэнка заявіў, што Беларусь ужо прадае калій ЗША. І папрасіў вярнуць «даўжок»

Прамысловы комплекс ААТ «Беларуськалій»
Прамысловы комплекс ААТ «Беларуськалій» у Салігорску. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: LookByMedia

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусь пачала прадаваць калійныя ўгнаенні ў Злучаныя Штаты. Паводле яго, цяпер ідзе загрузка судна, якую плануюць завяршыць 12 верасня. Адначасова Лукашэнка запатрабаваў ад амерыканскага боку вярнуць $ 43-44 млн, якія, маўляў, «захраслі» ў Citibank.