Naviny

«Амаль тры гады напружанай працы». Чэхія неўзабаве можа спрасціць атрыманне візаў для некаторых груп беларусаў

Выгляд з вышыні на гістарычную архітэктуру і вуліцы Прагі
Выгляд з вышыні на гістарычную архітэктуру і вуліцы Прагі, Чэхія. Здымак носіць ілюстрацыйны характар. Фота: Raymond Petrik, pexels.com

У канцы верасня Чэхія можа прыняць візавыя паслабленні: у краіне разгледзелі прапановы беларускай супольнасці і выказалі гатовасць да іх прыслухацца. Пра гэта паведаміла каманда НДА  «Беларуская салідарнасць» у горадзе Брно.