Gistoryi

Жанчына скардзілася на псіхічныя праблемы, а пасля забіла трох дзяцей. Што вядома пра трагедыю?

img
Ліндзі Клэнсі і адвакат абароны Кевін Рэдынгтан слухаюць паказанні ў Вышэйшым судзе Плімуту, штат Масачусэтс, ЗША. 18 жніўня 2026 года. Фота: Jonathan Wiggs / The Boston Globe via Getty Images

Звычайны дзень, амерыканка Ліндзі Клэнсі гуляе са сваімі дзецьмі на дварэ: лепіць снегавіка з пяцігадовай Корай і трохгадовым Досанам, разам з імі васьмімесячны Кэлан. Увечары, паводле следства, яна просіць мужа схадзіць па вячэру. Калі мужчына вяртаецца дамоў, то знаходзіць усіх дзяцей задушанымі, а жонку цяжка траўмаванай: яна спрабавала забіць сябе. Ліндзі часта скардзілася на свой стан. Гэта быў пачатак 2023 года. У жніўні 2026-га ў штаце Масачусэтс пачаўся суд над Ліндзі – ёй пагражае пажыццёвае зняволенне. Былы муж жанчыны нядаўна ажаніўся зноў. Распавядаем аб працэсе, які абмяркоўваюць па ўсім свеце.