Analityka

«Радыяцыйнае жыццё ўнутры бетоннага блоку не спыняецца». Эксперты – пра небяспеку ядравага могільніку

Таблічка на ўскрайку лесу папярэджвае пра радыеактыўнае забруджванне і забараняе збор ягад і грыбоў
Таблічка на ўскрайку лесу папярэджвае пра радыеактыўнае забруджванне і забараняе збор ягад і грыбоў. Чачэрск, Беларусь. 4 красавіка 2016 года. Фота: Sean Gallup / Getty Images

Эколагі і незалежныя эксперты прадставілі папярэднія вынікі агляду Справаздачы аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе (АУНА) праекту «Узвядзенне пункту пахавання і часовага захоўвання радыеактыўных адкідаў» у Беларусі. Галоўная выснова: прадстаўленыя чыноўнікамі матэрыялы сырыя і падрыхтаваныя неахайна, а праект у прапанаваным выглядзе небяспечны і не павінен быць рэалізаваны.