Analityka

Заробкі ад 270 долараў. Якіх замежнікаў гатовыя наймаць у Беларусі і куды

Фармоўнік жалезабетонных вырабаў з Туркменістану
Фармоўнік жалезабетонных вырабаў з Туркменістану за працай на ААТ «Магілёўскі ДБК». Фота: СБ – Беларусь сегодня

У Беларусі рэзка вырасла колькасць працоўных месцаў, на якія наймальнікі гатовыя прымаць замежнікаў. У Рэспубліканскім банку вакансіяў цяпер каля 15 тысячаў такіх прапановаў. «Белсат» вывучыў, каго менавіта беларускія прадпрыемствы гатовыя наймаць з-за мяжы і колькі ім прапануюць. Аказалася, што найбольш патрэбныя падсобныя рабочыя, будаўнікі, работнікі сельскай гаспадаркі, грузчыкі і кур’еры. Тыповы прапанаваны заробак – каля 1500 рублёў, а амаль чатыры з пяці працоўных месцаў не патрабуюць прафесійнай або вышэйшай адукацыі.