Дзмітрый Лаеўскі бараніў Віктара Бабарыку, Максіма Знака і Алеся Бяляцкага – ён не мог не ведаць, якая сітуацыя з выкананнем законаў у Беларусі. Ягоны сябра Яўген Пыльчанка расказаў «Белсату», што матывавала Лаеўскага застацца ў Беларусі – і што вырак Лаеўскаму значыць для адвакатуры.