Shuflyadka

Ляцяга, хамяк і ласось. Якія жывёліны могуць знікнуць з Беларусі і чаму

Сіваваронка (Coracias garrulus). Фота: RICARA / Flickr
Сіваваронка (Coracias garrulus). Фота: RICARA / Flickr

Звычайны хамяк калісьці ўважаўся сельскагаспадарчым шкоднікам, сіваваронка была звычайнай птушкаю, а сцерлядзь сустракалася ў беларускіх рэках значна часцей, чым сёння. Цяпер усе тры віды належаць да найбольш уразлівых у краіне. Пад пагрозай таксама ляцяга, найбуйнейшы кажан Еўропы, рэдкія драпежныя птушкі і атлантычны ласось, якому для размнажэння даводзіцца дабірацца ў Беларусь з Балтыйскага мора. «Белсат» паглядзеў, якія віды могуць знікнуць з Беларусі і што ім пагражае.