Родная сястра Ліліі Лукашэнкі, жонкі старэйшага сына Аляксандра Лукашэнкі Віктара, працавала ў Аператыўна-аналітычным цэнтры, а ейныя сыны – у кампаніях, звязаных з набліжанымі да Лукашэнкі бізнесоўцамі. Працоўную біяграфію сям’і Гарусавых вывучыў расследавальніцкі цэнтр «Бюро».