Naviny

Беларуса збілі да смерці перад фестывалем пад Пецярбургам

Solar Systo Togathering
Фестываль Solar Systo Togathering у Ленінградскай вобласці ў Расеі. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Solar Systo

53-гадовы беларус Анатоль, якога сябры называлі Тахірам, загінуў у ноч на 4 верасня ў намётавым лагеры пад расейскім Выбаргам, дзе рыхтаваўся фестываль Solar Systo Togathering. Ягонае цела са шматлікімі траўмамі знайшлі на ўзбочыне дарогі. У межах справы арыштаваныя трое мужчынаў, ім выставілі абвінавачанне ў наўмысным прычыненні цяжкай шкоды здароўю, што прывяло да смерці праз неасцярожнасць. Цела загінулага ўжо вязуць у Беларусь, дзе 10 верасня маюць адбыцца пахаванні, піша «Фонтанка».