Naviny

Трамп паабяцаў амерыканцам па $ 5000 у выпадку перамогі рэспубліканцаў

Доналд Трамп
Прэзідэнт ЗША Доналд Трамп накіроўваецца да верталёта Marine One перад вылетам у Дэлас на з’езд Рэспубліканскай партыі. Вашынгтон, ЗША, 9 верасня 2026 года. Фота: Roberto Schmidt / Getty Images

Прэзідэнт ЗША Доналд Трамп паабяцаў выплаціць кожнаму паўналетняму амерыканцу па $ 5000, калі Рэспубліканская партыя захавае кантроль над абедзвюма палатамі Кангрэсу на прамежкавых выбарах у лістападзе. Такія выплаты могуць абысціся больш як у $1,2 трлн. Абяцанне Трамп зрабіў 9 верасня на з’ездзе рэспубліканцаў у Дэласе, піша Associated Press.